Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы смуткуюць з прычыны смерці мастака, скульптара, выбітнага майстра сучаснага еўрапейскага мастацтва Барыса Заборава.
У фондах музея захоўваецца 18 графічных твораў мастака – ілюстрацыі да выдання “Янка Купала. Выбраная лірыка”, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.
Менавіта гэтыя работы былі прадстаўлены на выстаўцы “Б’ецца жыццё жыватворнай крыніцай…” ў 2017 годзе ў Парыжы у рамках Міжнароднага праекта “У дыялогу культур”. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў і аўтар. Спачуванні родным і блізкім творцы.
КП 7939 Забораў Б.А. «Песня званара «, 1966 г., папера, лінагравюра . Ілюстрацыі да верша Янкі Купалы «Песня званара «. Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)КП 7928 Забораў Б.А. Гусляр. 1966 г. Ілюстрацыя да верша Янкі Купалы «Гусляр». Папера, лінагравюра. 32 х 24,5 см Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)КП 7937 Забораў Б.А. «Хлопчык і лётчык «, 1966 г., папера, лінагравюра . Ілюстрацыі да верша Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык». Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)КП 7942 Забораў Б.А. «Янка Купала», 1966 г., папера, лінагравюра . 30,5 х 23,5 см Ілюстрацыя да зборніка: Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)