Свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 2 ліпеняа 12 гадзінена свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, якое прымеркавана да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі і адбудзецца на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
Музей пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў.
Спецыяльны госць свята – Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» з канцэртнай праграмай на словы Янкі Купалы.
Ганаровыя госці свята аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка Песняру.
У рамках мерапрыемства адбудзецца ўрачыстае адкрыццё бюста Янку Купалу на тэрыторыі «Копыскага дзіцячага сада – средняй школы Аршанскага раёна імя Янкі Купалы».


Свята ў Ляўках стане выдатным днём для сямейнага адпачынку ў адным з найпрыгажэйшых куточкаў Беларусі! Кожны зможа адчуць мілагучнасць роднай мовы іатрымаць асалоду ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песень, прыняць удзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вянкоў.

Запрашаем усіх далучыцца ў Год гістарычнай памяці да мерапрыемстваў па ўшанаванні спадчыны першага народнага паэта Янкі Купалы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *