Трэці вечар юбілейнага праекта «Радыё: на хвалі мастацтва»
Да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё, які адзначаецца ў лістападзе, канал “Культура” працягвае праект “Радыё: на хвалі мастацтва” – шэраг пазнавальных тэматычных сустрэч са слухачамі.
Трэці вечар адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 лютага ў 19:00. Уваход – вольны.
На гэты раз перанясёмся ў 1940-я гады, калі айчыннае радыё вяшчала з Масквы, але велізарную ўвагу надавала мастацтву. Наведвальнікі апынуцца ў аўдыязале, пачуюць унікальныя фондавыя запісы (напрыклад, галасы Якуба Коласа і Рыгора Шырмы), сустрэнуцца з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё… Музычным падарункам стане жывое выступленне капэлы Алеся Лася “ТрыА”.
Будзе весціся запіс вечара для трансляцыі на канале «Культура» Беларускага радыё 24 лютага 2020 года.