Удзельнікі дзіцячага Еўрабачання ў музеі Янкі Купалы
22 лістапада музей Янкі Купалы сустракаў ганаровых гасцей – удзельнікаў дзіцячага Еўрабачання. Для іх была праведзена інтэрактыўная праграма “Вячоркі”, падчас якой дзеці даведаліся, хто такі Янка Купала, гісторыю паходжання яго сям’і , паглядзелі відэа –ролік “Купалле” у 3D фармаце, галаграфічны тэатр, але найбольшую радасць у дзяцей выклікалі майстар-класы па старадаўніх танцах і вырабе лялек-абярэгаў. Самае галоўнае – удзельнікі Міжнароднага песенага конкурсу навучыліся спяваць па-беларуску. Напрыканцы па традыцыі, закладзеннай яшчэ Янкам Купалам і яго жонкай, дзеці атрымалі салодкі пачастунак – пернік з сімвалам купальскага свята. Будзем рады ўсім удзельнікам і гасцям конкурсу.