Віншуем з яркім поспехам Яўгена Доліча!
Творы Янкі Купалы не раз натхнялі музыкаў. Яўген Доліч – малады таленавіты беларускі спявак, які захапіўся лірызмам верша “Ты прыйдзi”. Спявак адзначыў: “Мне асабліва блізкія і зразумелыя гэтыя радкі — магчыма, таму што цяпер я знаходжуся ў тым узросце, у якім быў паэт, калі напісаў іх”. Радкі гэтага верша былі пакладзены на музыку, аўтарам якой стала выдатны беларускі кампазітар Алена Атрашкевіч. З песня “Ты прыйдзі” Яўген стаў лаўрэатам III ступені XVI Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Кампазіцыя атрымала высокую ацэнку і была ўключана ў праграму гала-канцэрта конкурсу.