У зорны для творчага лёсу 1913 год Янка Купала цягніком вандруе паміж Вільняй, Менскам і Пецярбургам. Пад уражаннем шматлікіх катастроф для рубрыкі “У мутным віры” ў “Нашай Ніве” паэт стварае верш “Расійскія чыгункі”.
Талент Купалы-сатырыка пацвярджае байка “Чын, герб і лапаць” і верш “Хаўруснікам”, які пры публікацыі ў часопісе “Полымя” ў 1929 годзе падпісаны малавядомым псеўданімам Цімох Каруза.
Восень 1918 года заспела Янку Купалу ў Смаленску, дзе ён сустрэў радасную вестку пра заканчэнне І Сусветнай. Бедствы вайны абумовілі настрой, перададзены вершамі “У вырай” і “Званы”. Другі ўразіў крытыкаў “даведзенай да найвышэйшай ступені інструментоўкай гукаў” – беларускі Каруза меў абсалютны слых