Выстаўка кніжных рарытэтаў «Светач на шляху»

З 23 студзеня па 18 лютага 2021 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прапануе наведвальнікам стацыянарнай экспазіцыі пазнаёміцца з выстаўкай кніжных рарытэтаў пачатку 1920-х гадоў “Светач на шляху” – так характарызаваў Янка Купала дзейнасць Інстытута беларускай культуры, 100-годдзе нараджэння якога можам адзначаць сёлета.

100 год таму, 25.01.1921 “Савецкая Беларусь” паведаміла, што 23 студзеня Народны камісарыят асветы БССР на чале з Усеваладам Ігнатоўскім склікаў нараду, на якой была сфармулявана ідэя навуковага цэнтра – Інстытута беларускай культуры. У склад арганізацыйнай камісіі ўвайшоў і Янка Купала.

“К свабодзе, роўнасці і знанню мы працярэбім сабе след!” – гэтыя словы паэта, напісаныя ў 1907 годзе, можна лічыць дэвізам рупліўцаў беларускай навукі. Каб адказаць на пытанне “Хто ты гэткі?” акадэмік Яўхім Карскі, аўтар славутай энцыклапедыі “Беларусы”, падрыхтаваў тэкст-квінтэсенцыю “Беларускі народ і яго мова” (1920), рэдактарам якога стаў Язэп Лёсік, аўтар “Практычнай граматыкі беларускай мовы”(1921).

Паплечніцай Браніслава Тарашкевіча стала і Алеся Смоліч, якая мела ўсяго 23 гады. Яе надзвычай папулярная “Зорка” – граматыка для самых маленькіх – у 1921 выйшла ўжо 7-м выданнем у Менску накладам 40 000 асобнікаў.

У лютым 1921 года зроблены першы крок па ажыццяўленні ідэі ІБК – створана Навукова-тэрміналагічная камісія, каб “слова, з якім радзіўся” спадарожнічала беларусу ў навуцы школьнай і акадэмічнай. Сярод шэрагу выданняў выпуск серыі “Беларуская навуковая тэрміналёгія” экспануецца другі выпуск – “Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва”, падрыхтаваныя Іванам Луцэвічам і яго камандай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *