140 год з дня нараджэння Янкі Купалы

Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах. З Купалам у сэрцы музей адкрывае юбілейны Купалаўскі год, каб аддаць належную даніну ўдзячнай памяці і павагі слыннаму Песняру Беларусі.
У сваёй рабоце музей імкнецца забяспечыць высокі ўзровень адукацыйных, інфармацыйных і рэкрэацыйных паслуг , актыўнае далучэнне моладзі і сем’яў да нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны праз прызму жыцця і творчасці першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Знакавыя праекты Купалаўскага года
Выставачныя:
- “АўтоГРАФ” / “Αὐτόγραφον” (люты — сакавік) — выстаўка аўтографаў Янкі Купалы і яго сяброў з фондаў музея і прыватных калекцый;
- “Класікі жартуюць. Гумар дзядзькі Янкі і дзядзькі Якуба” (красавік — ліпень), да 140‑годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа
- “«Спадчына» 1922–2022” (верасень — кастрычнік) да 100‑годдзя аднайменнага зборніка Янкі Купалы і Дня народнага адзінства.
Традыцыйныя Купалаўскія дні:
- 24.06 – “Купальская ноч у Купалавым доме” (мерапрыемства з элементамі рэканструкцыі традыцыйнага свята);
- 28.06 – Жальбіны на Вайсковых могілках у Мінску;
- 02.07 – Свята паэзіі “Купала заўсёды ў сэрцы маім” у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі”;
- 07.07 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак “Палымянае слова паэта”;
- 09.07 – Традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…” у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”
Культурна-адукацыйныя мерапрыемствы:
- Грамадская акцыя “Купалаўскі дыктант” да Міжнароднага дня роднай мовы;
- Мінскі гарадскі конкурс творчых работ “Маладняк”;
- “МІНСКіЯ таямніцы” у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў; 2022”
#Купала140 #люблюКупалу #люблюМузей #люблюБеларусь #Спадчына100
8 (017) 395 57 66 / 8 (029) 316 04 08