Запрашаем на фінісаж выставачнага праекта «Я буду маліцца і сэрцам і думамі»

Сябры, запрашаем вас 26 жніўня (чацвер) а 19:30 на фінісаж выставачнага праекта «Я буду маліцца і сэрцам і думамі»

Праект, створаны сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа , знаёміць з творамі класікаў, у якіх спрадвечныя біблейскія гісторыі пераасэнсаваны ў рэаліях жыцця роднай беларускай зямлі

Ёсць як мінімум тры прычыны наведаць выставу:

  • убачыць арыгіналы аўтографаў вершаў Янкі Купалы «На біблейныя матывы», «Прарок», «Мая вера»
  • расчытаць рукапіс «Евангелля Лукі», перакладзенага на беларускую мову братам Якуба Коласа
  • паслухаць аўтарскую экскурсію ад куратара праекта Паўла Каралёва

Да сустрэчы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *