17 снежя адбылася паэтычная вечарына «ЗНІЧ: ПЕРАКЛАДЫ»

17 снежня 2019 года а 17-й гадзіне адбылася паэтычная вечарына

«ЗНІЧ: ПЕРАКЛАДЫ», з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння а.Іаана, насельніка Жыровіцкага манастыра, у сваім мірскім мінулым – Алега Бембеля.

Як публіцыст і паэт Алег Бембель сфармаваўся на памежжы 1970-80-х гг., і ў гэтыя ж часы ўзяў паэтычны псеўданім Зніч. Літаратурная творчасць Зніча развівалася ў розных напрамках, але паэтычны пераклад заўсёды вабіў яго як вопыт і выклік. Музычны слых і адукацыя, магчыма, сыгралі тут не апошнюю ролю: інтанацыі, рытмы, гукарад, паліфонія, транспаніраванне мелодый у розныя танальнасці, – гэтую музычную тэрміналогію выпускнік Мінскай кансерваторыі па класе фартэпіяна Алег Бембель выкарыстоўвае ў размовах пра тэксты, пра тканіну паэтычнай мовы.

За доўгі час зваротаў да спецыфічнай перакладчыцкай працы назапашылася цікавая нізка. Частка яе і будзе прадстаўлена на вечарыне да 80-годдзя з дня нараджэння паэта. Дадатковы кантэкст тэматычнай вечарыны ствараецца асяроддзем купалаўскага музея, які традыцыйна вялікую ўвагу надае міжмоўным ўзаемінам у фармаце паэтычных перакладаў, аб чым сведчаць музейныя выданні і спецпраекты.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *