140-годдзе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах.
Праграма Купалаўскіх дзён 2022
24 чэрвеня (пятніца)
Традыцыйны купальскі вечар “Купальская ноч у Купалавым доме” пры ўдзеле фальклорнага гурта “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Час правядзення: 18:30
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4, г. Мінск)
Уваход: вольны
28 чэрвеня (аўторак)
Жальбіны з нагоды 80-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Час правядзення: 16:00
Месца правядзення: Вайсковыя могілкі, г. Мінск.
2 ліпеня (субота)
Cвяточная праграма “Купала заўсёды ў сэрцы маім” да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Час правядзення: 12:00 – 17:00
Месца правядзення: Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
7 ліпеня (чацвер)
Цырымонія ускладання кветак да помніка Янку Купалу з нагоды Дня нараджэння паэта
Час правядзення: 11:00
Месца правядзення: парк імя Янкі Купалы, г. Мінск.
9 ліпеня (субота)
Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”
Час правядзення: 12:00 – 17:00
Месца правядзення: Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 395 57 66 / 8 (029) 316 04 08