Музей Янкі Купалы прыняў удзел у 23-й Міжнароднай выстаўцы турысцкіх паслуг “Адпачынак 2021”

23-25 красавіка 2021 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прыняў удзел у 23-й Міжнароднай выстаўцы турысцкіх паслуг “Адпачынак 2021”, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа.

Быў прадстаўлены шырокі спектр паслуг музея аднаго са старэйшых музеяў краіны: ад экскурсій і квэстаў да фестываляў у фармаце open air. Для гасцей была падрыхвана інтэрактыўная праграма:

  • акцыя “Чытаем Купалу разам” (на мове арыгінала і ў перакладах);
  • віктарыны “Вакол света з Купалам” і “Літаратурны Парнас”;
  • віртуальны тур па 4 філіялах музея;
  • фотазона “Купальскі вянок”;
  • майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў;

Загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы музея Пархімовіч Вольга Генадзьеўна прыняла ўдзел у рабоце круглага стала з дакладам “Роля літаратурнага музея ў развіцці ўнутранага турызму”.

Падчас дэманстрацыйнай праграмы супрацоўнікі музея ў народных строях паказалі фрагмент інтэрактыўнай праграмы “Вячоркі” і правялі розыгрыш прызоў у віктарыне “Цікава пра Купалу”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *