Навіны і падзеі

Таямніцы Купалавага дому — экскурсія па фондах музея

Музей : 16.02.2021 10:43 : Навіны музея

КП НД Ф Кн РЯК
Незразумелыя скарачэнні для многіх людзей, але не для супрацоўнікаў фондавага аддзела. Для таго, каб і вы з лёгкасцю маглі расшыфраваць гэтыя надпісы, музей Янкі Купалы прапануе нешта надзвычай цікавае

Да Міжнароднага дня роднай мовы музей прыадчыніць шафы і скрыні сваіх фондасховішчаў. Галоўны захавальнік фондаў распавядзе пра самыя цікавыя прадметы і іх гісторыі, напрыклад:

  • Убачым зімовае футра паэта, якое ён замовіў у знакамітага краўца
  • Адлічым час па наручным гадзінніку Янкі Купалы, які стане значнай падзеяй гэтага года (падрабязнасці ўжо хутка)
  • Даведаемся, чаму адзін зборнік «Жалейка» каштаваў 50 капеек, а другі ажно 80
  • Паглядзім на фотаздымак паэта, пра які наведвальнікі звычайна кажуць: «Які прыгажун!»
  • Прачытаем адзін з самых вядомых вершаў «А хто там ідзе?» з рукапіса Янкі Купалы
  • І канешне навучым правільна прымаць і апісваць прадметы і размяркоўваць іх па калекцыях

Яшчэ болей пераканаліся ў тым, што хочаце ведаць пра фонды ўсё? Тады далей інфармацыя для вас:

Экскурсія адбудзецца: 19 лютага (пятніца) а 16.00, 17.00 і 18.00
Колькасць чалавек у адной групе – 5 чалавек
Кошт – 5.50 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне (29) 316-04-08 ці (017) 395-57-66

Месцаў усяго 15, таму раім не губляць час, а хутчэй запісвацца на неверагодную экскурсію

Комментировать »

Зоркі для дзетак — выстаўка да 100-годдзя выхаду дзіцячага часопіса «Зоркі»

Музей : 10.02.2021 17:47 : Навіны музея

З 10 лютага па 22 лютага 2021 года ў межах стацыянарнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы будзе працаваць выстаўка “Зоркі для дзетак”, прысвечаная 100-годдзю з выхаду дзіцячага часопіса “Зоркі”.

Дзіцячыя часопісы уяўляюць сабой, у адрозненне ад перыёдыкі для дарослых, асобны яскравы свет. Часам мы на ўсё жыццё запамінаем, якія часопісы ў дзяцінстве гарталі і шукалі у шапіку. І калі сёння дзіцячыя выданні можна знайсці на любы густ і гаманец, то яшчэ сто год таму нават адзіны часопіс быў жаданым падарункам для любога дзіцяці.

“Зоркі” – першы дзіцячы часопіс у БССР. Выдаваўся ён кожны месяц у Мінску з лютага 1921 г. па чэрвень 1922 г. на беларускай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў калега Янкі Купалы яшчэ з часоў “Нашай Нівы” Змітрок Бядуля. Прымаў удзел у стварэнні часопіса і сам Янка Купала. У “Зорках” былі надрукаваны вершы Купалы “Песня і казка”, “Бай”, “Сын і маці”, яго пераклады з рускай і польскай моў.

Музей прапануе наведвальнікам зазірнуць у свет старой дзіцячай прэсы: пабачыць, якімі вершамі зачытваліся беларускія дзеці, у якія гульні ім прапаноўвалі згуляць і якія песні спяваць.

Запрашаем здзейсніць падарожжа ў часе на сто год назад разам з “Зоркамі”!

Комментировать »

Выстаўка кніжных рарытэтаў «Светач на шляху»

Музей : 22.01.2021 15:28 : Навіны музея


Даведацца больш »

Комментировать »

Спачуванні

Музей : 21.01.2021 16:54 : Навіны музея

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы смуткуюць з прычыны смерці мастака, скульптара, выбітнага майстра сучаснага еўрапейскага мастацтва Барыса Заборава.

У фондах музея захоўваецца 18 графічных твораў мастака – ілюстрацыі да выдання “Янка Купала. Выбраная лірыка”, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Менавіта гэтыя работы былі прадстаўлены на выстаўцы “Б’ецца жыццё жыватворнай крыніцай…” ў 2017 годзе ў Парыжы у рамках Міжнароднага праекта “У дыялогу культур”. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў і аўтар.  Спачуванні родным і блізкім творцы.

КП 7939 Забораў Б.А. «Песня званара «, 1966 г., папера, лінагравюра . Ілюстрацыі да верша Янкі Купалы «Песня званара «. Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)

КП 7928  Забораў Б.А. Гусляр. 1966 г. Ілюстрацыя да верша  Янкі Купалы «Гусляр». Папера, лінагравюра. 32 х 24,5 см Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)

КП 7937 Забораў Б.А. «Хлопчык і лётчык «, 1966 г., папера, лінагравюра . Ілюстрацыі да верша Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык». Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)

КП 7942 Забораў Б.А. «Янка Купала», 1966 г., папера, лінагравюра . 30,5 х 23,5 см    Ілюстрацыя да зборніка: Янка Купала «Выбраная лірыка» (выд.»Беларусь», Мн.1967″)

Комментировать »

Віртуальная выстава «Новы год у народ» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Музей : 04.01.2021 14:14 : Анонс падзей, Навіны музея


Падрабязней

Комментировать »

Віншуем з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Музей : 30.12.2020 17:28 : Навіны музея

Комментировать »

Графік работы музея ў святочныя дні

Музей : 29.12.2020 10:07 : Навіны музея

25.12.2020 — выхадны
31.12.2020 — з 09.45 да 17.30
01.01.2021 — выхадны
02.01.2021 — выхадны
03.01.2021 — выхадны
06.01.2021 — з 09.45 да 16.30
07.01.2021 — выхадны

Комментировать »

Выстаўка «Дом успамінаў»

Музей : 30.11.2020 11:37 : Анонс падзей, Навіны музея

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць унікальную выстаўку “Дом успамінаў”, створаную ў фармаце жывой гісторыі ў суаўтарстве з удзельнікамі аднаіменнага наватарскага праекта, чые асабістыя гісторыі і лёсы сталі часткай гісторыі нашай краіны.

У праекце бралі ўдзел людзі “60+”, якія з’яўляюцца медыятарамі паміж пакаленнямі сучаснікаў Янкі Купалы і беларусамі 21 стагоддзя. У гарадской прасторы музей стаў дадатковай пляцоўкай для навучання і адпачынку, сяброўскіх сустрэч і успамінаў.

Выстаўка – выніковы этап цыкла заняткаў, якія ладзіліся на працягу года ў фондасховішчах і на базе экспазіцыі музея ва ўтульнай атмасферы Купалавага дому. Адзінаццаць чалавек атрымалі ўнікальную магчымасць вывучаць калекцыі музея, пазнаёміліся з таямніцамі музейнай справы, а іх уласныя успаміны, дакументы з сямейных архіваў сталі неацэннай крыніцай інфармацыі для стварэння выстаўкі.

Выставачная прастора нагадвае дом, кожны пакой якога напоўнены ўспамінамі, якія захоўваюцца ў фотаздымках, прадметах гардэроба, кнігах, музычных пласцінках, цацках і іншых дарагіх сэрцу рэчах. У цэнтры ўвагі – сямейныя артэфакты, у тым ліку з сям’і Луцэвічаў, за якімі – гісторыя асобы, народа, краіны.

Адзін дом, 6 пакояў, 12 лёсаў і 72 неверагодныя гісторыі!

Запрашаем усіх у “сентыментальнае падарожжа” па “Доме успамінаў” – месцы, куды заўсёды можна вяртацца!

Выстаўка працуе да 28 лютага 2021 года.

Уваход для наведвальнікаў “60+” – бясплатны.

Комментировать »

Вечарына «Беларускія красуні» да Дня маці

Музей : 09.10.2020 14:51 : Анонс падзей, Навіны музея


Даведацца больш »

Комментировать »

Музейна-педагагічны занятак «Багач»

Музей : 29.09.2020 11:25 : Анонс падзей, Навіны музея


Даведацца больш »

Комментировать »
« Старонка 1, 2, 3, 4, 5 »