Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі»

10 ліпеня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае разам адсвяткваць Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы!

У 49 раз на малой радзіме Янкі Купалы на гасціннай Маладзечанскай зямлі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка” адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”

Заснаваны ў 1948 годзе філіял музея “Вязынка” – незвычайна прыгожае месца з сапраўдным нацыянальным каларытам. Вершы-прысвячэнні Янку Купалу, маляўнічай Вязынцы і чароўнай Купальскай ночы прагучаць з вуснаў беларускіх літаратараў, якія традыцыйна возьмуць удзел ў свяце.

Спецыяльныя госці:

  • салісты і артысты аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з тэатралізаваным канцэртам “Росквіт зямлі”, натхнёным традыцыйным святам “Купалле” (рэжысёр Дар’я Пататурка);
  • этнічны гурт “Арацэя” з канцэртнай праграмай “Як для света грае лета” падзеліцца энэргетыкай і пазітывам, якія месцяцца на падмурку векавых традыцый.

Запрашаем усіх акунуцца ў атмасферу свята паэзіі, песні і народных рамёстваў: адчуць мілагучнасць роднай мовы іатрымаць асалоду ад традыцыйных беларускіх песень у выкананні вакальнай групы “Суседкі” (Маладзечна), наведаць кірмаш майстроў народных рамёстваў, прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні, прыняць удзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вянкоў і нават далучыцца да стварэння партрэта Янкі Купалы.

Свята ў Вязынцы стане выдатным днём для сямейнага адпачынку, а 10-метровая фотазона прадставіць магчымасць зафіксаваць яго не толькі ў памяці.11 ліпеня а 10-й гадзіне запрашаем далучыцца да правядзення традыцыйнага мерапрыемства – Купалаў фэст, які адбудзецца ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *