Ускладанне кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску

7 ліпеня а 11-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае разам адсвяткваць Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Песняру ў парку імя Янкі Купалы, які месціцца ў самым сэрцы сталіцы Беларусі.

Падчас мерапрыемства прагучаць творы Янкі Купалы, а таксама вершы-прысвячэнні паэту.

У Беларусі Янку Купалу памятаюць. Вязынка, Яхімоўшчына, Акопы, Ляўкі – сляды прысутнасці паэта, якія захаваліся на беларускай зямлі.

Вельмі важна, каб памяць пра Янку Купалу жыла ў сэрцы кожнага беларуса, бо як сказаў Уладзімір Караткевіч: 

“Лепшы помнік Янку Купалу – нашы сэрцы і яго песні, што жывуць у іх. Зрабіце гэта не для яго, бо яго славу не ўзвялічаць помнікі. Зрабіце гэта для сябе, каб нас не вінавацілі ў няўдзячнасці, у дрэннай памяці, у адсутнасці вялікай павагі да лепшага свайго паэта, без якой не жывы кожны народ”.

Уладзімір Караткевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *