“Янка Купала ў дыялогу культур” — адбылася святочная сустрэча ў Стамбуле ў Беларускім парку сяброўства

25 верасня 2021 года ў Стамбуле ў Беларускім парку сяброўства адбылася святочная сустрэча, якую ладзілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле. У рамках мерапрыемства была прэзентавана выстаўка “Янка Купала ў дыялогу культур”, адбыліся акцыя “Чытаем Купалу разам” і свята “Багач”.

Пры шырокім удзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары, гарадскіх уладаў, стамбульскай грамадскасці, консульскага корпуса і СМІ прайшлі народныя гулянні з беларускімі пачастункамі. Грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам” далучыла Турцыю да краін, паяднаных з Беларуссю Купалавым словам. Адчулі госці атмасферу народнага свята “Багач” і атрымалі асалоду ад нацыянальнага каларыту падчас удзелу ў інтэрактыўнай праграме, падрыхтаванай музеем.

Напярэдадні мерапрыемства праведзены сустрэчы дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алёны Ляшковіч з кіраўніцтвам стамбульскіх Музея Адама Міцкевіча і Музея творчасці Архана Памука (Музея Нявіннасцi) пры ўдзеле кіраўніка тэрытарыяльнага ўпраўлення музеяў пры Міністэрстве культуры і турызму Турцыі Экрэма Айтара.

Адбыўся абмен думкамі пра перспектывы мiжмузейнага супрацоўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *