Усміхніся!

Падчас правядзення інтэрактыўных музейных заняткаў часта здараюцца вельмі смешныя выпадкі:

Настаўніца вучням: “Как вы себя ведёте? Вы же в приличное место пришли, а не в школу!”


Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Вядучы задае пытанне, а 6-гадовыя дзеці адказваюць:

— Больш чым дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся сын Божы. Як яго звалі?

— Янка Купала!!!


Пытанне ад вядучага:

– Дзеці, кім вы будзеце працаваць пасля вучобы?

Адказы былі розныя, але часцей гучала: “вецерынарам”.

– А хто ж будзе лячыць людзей?

– Я, – крычыць 6-гадовая дзяўчынка.

– Якім доктарам будзеш?

– Паталагаанатамам!!!


Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Дзяўчынка вельмі прыгожа танчыла з Казой.

Калядоўшчык кажа:

– Прасі ў Казы што любіш: сала ці цукерку!

– Я люблю сукенкі!


Група кітайскіх студэнтаў ля сувенірнага кіёска музея:

– Дайте нам, пожалуйста, стихотворение Янки Купалы в переводе на русский язык.

– Какое?

– Называется “Пешком”.

Доўга не маглі здагадацца, што госці з Кітая мелі на ўвазе знакаміты верш Янкі Купалы “А хто там ідзе”.


Падчас інтэрактыўнай музейнай праграмы “Гуканне вясны”:

1) Вядучы:

– Дзеці, мы сёння будзем “гукаць вясну”, бо на календары 2 сакавіка, а на вуліцы мароз, ляжыць снег і дзьме халодны вецер.

Семігадовая дзяўчынка дадае:

– Вясной і не пахне!!!

2) Вядучы:

– Вясну на сваіх крылах прыносяць птушкі. Хто з вас ведае хаця б адну птушку, якая жыве на Беларусі? Падыміце руку ўверх!

Адзін хлопчык не ўзнімае руку. Вядучы пытаецца:

– Ты ніколі не бачыў голуба?

Раптам усе дзеці прыснулі са смеху і крычаць:

– У яго прозвішча – Голуб!!!

А настаўніца скрозь смех дадае:

– У нас яшчэ і Салавей ёсць!

Вядучы:

– У вас не клас, а нейкая птушыная акадэмія!


Экскурсавод паказвае экскурсантам-студэнтам асабістыя рэчы Янкі Купалы, сярод якіх вось такі прадмет, і пытаецца пра яго назначэнне.

Першай дае адказ 17-гадовая дзяўчына

– Для ўдалення куцікулы!!!


Тэлефонны званок у музей:

– Гэта музей Якуба Коласа?

– Не, гэта музей Янкі Купалы.

– А якая розніца!?


Падчас анкетавання студэнтаў:

– Вы б часцей наведвалі музей, калі б…

– Быў культурыстам.


Падчас абароны экскурсіі студэнтам-практыкантам:

– У доме Янкі Купалы заўсёды чакалі гасцей і нікога не адпускалі без пачастункаў. Можа таму Уладзіслава Францаўна (жонка паэта) штодня гатавала ежу для 25 чалавек.

– Янка Купала сачыў за сваёй фігурай і фізічнай формай, так як з’яўляўся самым сапраўдным моднікам.


Падчас правядзення музейна-педагагічнай праграмы “Гуканне вясны” выбралі на ролю Ярылы хлопчыка, вучня 2 класа:

– Мая мама будзе рада, што я сягоння быў Богам!


Падчас правядзення музейна-педагагічных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту:

– Качка – гэта…

– Калі качае.


– Што такое кашуля?

– Кошелёк.


– Якая самая галоўная навагодняя песня?

– Гімн.


– Чым Ясь Луцэвіч у дзяцінстве асвятляў свой пакой?

– Святой вадой.


– Як звалі лепшага сябра Янкі Купалы?

– ЯкубА Коласа.


Падчас правядзення тэматычнай экскурсіі па паэме Янкі Купалы “Курган”:

– Гусляра разам з гуслямі жыўцом паклалі ў зямлю, але народ не забыў свайго героя і...

– Адкапаў.