Экскурсіі

Аглядавая экскурсія па 8 экспазіцыйных залах музея з:

  • праглядам відэароліка “Купалле” у фармаце 3D
  • галаграфічным тэатрам “Янка Купала ў рабочым кабінеце”
  • інтэрактыўнай зонай “Хлопчык і лётчык”
  • праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея
  • магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.

Для вучняў 1-11 класаў прапануем аглядавую экскурсію па 8 экспазіцыйных залах музея з:

  • праглядам відэароліка “Купалле”;
  • інтэрактыўнай фотазонай “Хлопчык і лётчык”;
  • праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея;
  • магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.

Тэматычныя экскурсіі:

  • “Паэзія купалаўскіх мясцін” (Вільня, Санкт-Пецярбург, Лагойшчына і інш.);
  • “Янка Купала – драматург”;
  • “Янка Купала і Вялікая Айчынная вайна”;
  • “20-ыя-30-ыя гады 20 стагоддзя ў жыцці і творчасці Янкі Купалы”.

Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 8(017) 395-57-66


Прэзентацыі мультымедыйных выставак з правядзеннем лекцыйных заняткаў па тэмах:

  • “Як на свет радзіўся Янка” (занятак для дзяцей 1-2 класаў),
  • “І цешацца людзі як дзеці” (каляндарна-абрадавыя святы на прыкладзе твораў Янкі Купалы, для вучняў 3-5 класаў)
  • “Шляхі паэта” (завочнае падарожжа па філіялах музея Янкі Купалы, па тых мясцінах, якія звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, для вучняў 7-11 класаў);
  • “Будзь ЯК” (Паэт і стыль, для вучняў 7-11 класаў).

Квэст-экскурсіі па экспазіцыі музея:

  • “У пошуках папараць-кветкі” (для 5-8 класаў)
  • “Люблю Купалу”
  • “Код Купалы”
    • У аснове гульні – пошук. Кожнаму ўдзельніку прапануецца пуцяводнік з пытаннямі, адказы на якія можна знайсці на экспазіцыі музея. Пытанні, сфармуляваныя разгорнута, з элементамі аповеду аб біяграфіі Янкі Купалы, яго творчасці. Удзельнікі ўцягнуты ў актыўны пошук, таму што гульня прадугледжвае момант суперніцтва: вызначаюцца пераможцы, якім уручаецца памятны сувенір.

      Папярэдні запіс абавязковы на ўсе мерапрыемствы.

Поделиться: