Цыкл музейна-педагагічных заняткаў з элементамі тэатралізацыі “Дзядзька Янка, добры дзень!” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і сямейнага наведвальніка:
- “Прывітанне, музей!”
Падчас занятка наведвальнікі знаёмяцца з музеем як скарбніцай сакрэтаў, якія раскрываюцца толькі самым дапытлівым, з музейнай тэрміналогіяй, правіламі паводзінаў у музеі; у гульнёвай форме падаецца інфармацыя пра дзяцінства Яся Луцэвіча.
- “Адкуль пайшоў Купалаў род”
Падчас занятка наведвальнікі атрымліваюць магчымасць даведацца пра шляхецкі род Луцэвічаў, герб “Навіна”, гісторыю знаёмства бацькоў будучага паэта.
- “Захапленні Яся”
Лялька-экскурсавод раскажа наведвальнікам пра захапленні Яся Луцэвіча.
- “Па Купалаўскіх мясцінах”
Наведвальнікі ў суправаджэнні лялькі-экскурсавода атрымліваюць магчымасць здзейсніць інтэрактыўнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы.