Дзяўчаты-Вяснянкі навучаць вас гукаць вясну па-беларуску! Асаблівасцю такіх песень з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца гучных крыкам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва – «гуканне».
Нашы продкі ўпрыгожвалі дрэвы рознакаляровымі самаробнымі птушкамі з паперы, каб яны на сваіх крылах прынеслі вясну. На майстар-класе ад Вяснянак кожны зробіць сабе веснавую птушку і яна абавязкова прынясе цяпло! З радасцю госці свята адказваюць і на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Пазнай галасы птушак”.
На экране ажыве беларускі каляндар. Адкуль пайшлі назвы месяцаў? Як нашы продкі святкавалі “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Багач”, “Каляды”? Дарэчы, Янка Купала ў сваіх вершах апяваў кожную пару года!
У праграме – карагоды і забавы, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах і гульнях, традыцыйны абрад “затанцоўвання” вясны. І абавязкова – спальванне пудзіла зімы Марэны! Як такое магчыма ў будынку музея? Трэба прыйсці і пабачыць!
На працягу гадзіны мы будзем разам спяваць і радавацца жыццю!
Пакінуць водзыў