28 чэрвеня ў Музеі Аванэса Туманяна (г. Ерэван, Арменія) пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «У краіну гор і бурных рэк …» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Выстаўка прымеркавана да 25‑годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія, цырымонія адкрыцця праходзіла ў рамках урачыстасцяў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У культурным мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі місіі і члены іх сем’яў, прадстаўнікі Міністэрства культуры Арменіі, дэпутаты Нацыянальнага Сходу Арменіі, главы акрэдытаваных у Рэспубліцы Арменія дыпламатычных прадстаўніцтваў Расіі, Германіі, Літвы, Чэхіі, члены дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Ганаровым госцем Арменіі Янка Купала стаў ў 1939 годзе падчас урачыстасцяў, прысвечаных 1000-годдзю армянскага эпасу «Давід Сасунскій». Менавіта ў Ерэване Янка Купала даведаўся пра ўз’яднанне беларускіх зямель і гэтай падзеі прысвяціў цыкл «На заходнебеларускія матывы», усе вершы якога маюць пазнаку месца напісання «Ерэван — Мінск».

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *