Аглядавая экскурсія па 8 экспазіцыйных залах музея з:
- праглядам відэароліка “Купалле” у фармаце 3D
- галаграфічным тэатрам “Янка Купала ў рабочым кабінеце”
- інтэрактыўнай зонай “Хлопчык і лётчык”
- праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея
- магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.
Тэматычныя экскурсіі:
- “Паэзія купалаўскіх мясцін” (Вільня, Санкт-Пецярбург, Лагойшчына і інш.);
- “Янка Купала – драматург”;
- “Янка Купала і Вялікая Айчынная вайна”;
- “20-ыя-30-ыя гады 20 стагоддзя ў жыцці і творчасці Янкі Купалы”.
Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 8(017) 395-57-66
Прэзентацыі мультымедыйных выставак з правядзеннем лекцыйных заняткаў па тэмах:
- “Як на свет радзіўся Янка” (занятак для дзяцей 1-2 класаў),
- “І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі” (інтэрактыўны занятак для дзяцей 1-4 класаў);
- “І цешацца людзі як дзеці” (каляндарна-абрадавыя святы на прыкладзе твораў Янкі Купалы, для вучняў 3-5 класаў)
- “Шляхі паэта” (завочнае падарожжа па 4 філіялах музея Янкі Купалы, па тых мясцінах, якія звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы);
- “Паэмы Янкі Купалы”;
- “Янка Купала і Мінск” (Жыццё і творчасць Янкі Купалы ў Мінску, падарожжа па Мінску пачатку 20 ст.);
- “Клічу вас я на пабеду…” (жыццё і творчасць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны, таямніца смерці паэта).
- “Будзь ЯК” (мода і стыль пач. 20 ст.)
*Магчымы выезд ва ўстановы адукацыі г. Мінска.
Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 8(017) 395-57-66