Грамадска-культурныя акцыі

Чытаем Купалу разам

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх прыняць удзел у грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”, асноўная мэта якой – аб’яднаць беларусаў жывым і мілагучным Купалавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

У дыялогу культур

Акцыя “У дыялогу культур” прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА
17 лістапада 1999 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.