Галоўная ідэя экспазіцыі – паказаць нараджэнне нацыянальнага паэта ў асобе Янкі Купалы ў пэўную эпоху. У час, калі пачынаўся і распаўсюджваўся нацыянальны друк, калі абуджалася беларускае грамадства, калі распачыналася адраджэнне нацыянальнай культуры.
У экспазіцыі прадстаўлены тры тэмы:
- Яхімоўшчына. Праца на бровары і пачатак творчасці паэта.
- Янка Купала і беларускі легальны друк.
- “Жалейка” – першы зборнік вершаў Янкі Купалы. Нараджэнне Купалы-паэта.
Важныя даты
1959 г.
Мемарыяльная дошка была ўсталявана на будынку колішняй канторы бровара пана Любанскага.
1982 г.
Мемарыяльная дошка з’явілася і на будынку, у адным з пакояў якога жыў малады паэт і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя філіяла музея.
24.01.1997 г.
Філіял “Яхімоўшчына” заснаваны паводле загаду №6 дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.
30.05.2001 г.
Філіял адкрыты для наведвальнікаў.