Яхімоўшчына

У Яхімоўшчыне адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь...», «Не дайце згінуць песняру», «Ворагам Беларушчыны», «Дуб», «Воля», «З песень нядолі», «Дайце мне волю» і інш., што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы «Жалейка».

У 1906-1907 гг. малады паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары ў Яхімоўшчыне.

Старажытныя будынкі вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу.

Гэта адзінае «гняздо» пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.

Таму У. Ф. Луцэвіч — стваральнік і першы дырэктар Дзяржаўнага літаратурна музея Янкі Купалы — так імкнулася ўшанаваць мемарыяльную мясціну.


Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, 222312, в. Яхімоўшчына, вул. Азёрная, 2,

8 0176 589 546


    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 09:45-17:45
  • Каса завяршае працу за 30 хвілін да закрыцця экспазіцыі.
    У святочныя дні музей не працуе.
І люблю ж я,
люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу
ў зямлю —
Вазьму волю
сваю.
Яхімоўшчына
  • З 26.07.2023 года стацыянарная экспазіцыя філіяла “Яхімоўшчына” зачынена ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ.
  • 26 год

    узрост музея

    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 8 0176 589 546

Галоўная ідэя экспазіцыі – паказаць нараджэнне нацыянальнага паэта ў асобе Янкі Купалы ў пэўную эпоху. У час, калі пачынаўся і распаўсюджваўся нацыянальны друк, калі абуджалася беларускае грамадства, калі распачыналася адраджэнне нацыянальнай культуры.

У экспазіцыі прадстаўлены тры тэмы:

  • Яхімоўшчына. Праца на бровары і пачатак творчасці паэта.
  • Янка Купала і беларускі легальны друк.
  • “Жалейка” – першы зборнік вершаў Янкі Купалы. Нараджэнне Купалы-паэта.

Важныя даты

1959 г.

Мемарыяльная дошка была ўсталявана на будынку колішняй канторы бровара пана Любанскага.

1982 г.

Мемарыяльная дошка з’явілася і на будынку, у адным з пакояў якога жыў малады паэт і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя філіяла музея.

24.01.1997 г.

Філіял “Яхімоўшчына” заснаваны паводле загаду №6 дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.

30.05.2001 г.

Філіял адкрыты для наведвальнікаў.


Галерея изображений

Падзяліцца: