Акопы

У фальварку Акопы з 1909 па 1926 жылі маці і сёстры Янкі Купалы, да якіх ён прыязджаў на працягу 16 гадоў. Упершыню наведаўшы гэтыя месцы ў 1910 годзе, паэт палюбіў іх назаўсёды. Наваколле сядзібы стала для Янкі Купалы месцам літаратурных сустрэч, дыскусій, спасціжэння культурна-гістарычных традыцый.

Акопам беларуская літаратура абавязаная сваімі самымі яркімі старонкамі: тут Янка Купала напісаў больш за 80 вершаў, несмяротную камедыю «Паўлінка», драму «Раскіданае гняздо», трагікамедыю «Тутэйшыя», рамантычныя паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Гарыслава», празаічны пераклад «Слова пра паход Ігаравы». У Акопах расквітнеў геній Янкі Купалы, тут ён нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург.


Мінская вобласць, Лагойскі раён, 223124, в. Харужынцы

8 01774 3 22 54


    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 09:45-17:45
  • Каса завяршае працу за 30 хвілін да закрыцця экспазіцыі.
    У святочныя дні музей не працуе.
Куды ісці,
не ведала яна,
І я не ведаў —
ў полі я ці
ў лесе,
І мне ляжала
сцежка не
адна.
Акопы
  • 09:45-17:45

  • 34 гады

    узрост музея

    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 8 01774 32 254

Асноўнай мэтай новай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі філіяла з’яўляецца раскрыццё вобраза Дома, напоўненага цяплом і ўтульнасцю для беларускага песняра Янкі Купалы, які ператварыўся ў “алтар” Творчасці для Паэта – выразніка духу свайго народа, стваральніка паэтычнага партрэта Айчыны ў эпоху духоўнага адраджэння беларускай нацыі, першых крокаў да атрымання Беларуссю ўласнай дзяржаўнасці.

Аўтарам мастацкай канцэпцыі экспазіцыі стаў Аляксандр Давідовіч. Каля будынка бруіцца крынічка, а побач узведзены крыж у памяць аб былой сядзібе Міхалішкі. За невялікім гаем, на паляне, размешчаны летні амфітэатр. Недалёка ад музея наведвальнікаў сустракае кампазіцыя “Малады Купала” (скульптары А. Заспіцкі, Г. Мурамцаў).

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак:

  • Мемарыяльная: на месцы колішняга фальварка Акопы, які з 1909 г. арандавала маці паэта Б. І. Луцэвіч і які пасля 1917 г. перайшоў да яе ва ўласнасць.
  • Літаратурна-дакументальная: на месцы колішняга хутара Міхалішкі, які згадваецца ў “Паўлінцы” (цяпер – вёска Харужанцы).

Важныя даты

05.09.1989 г.

Філіял “Акопы” заснаваны паводле загаду №141 Міністэрства культуры БССР.

1991 г.

У вёсцы Харужанцы быў узведзены драўляны будынак, дзе ў 5 залах размясцілася літаратурна-дакументальная экспазіцыя, што знаёміць наведвальнікаў з лагойскім перыядам жыцця і творчасці Янкі Купалы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых пакаленняў.

29.08.1992 г.

Філіял адкрыты для наведвальнікаў у гонар 110-й гадавіны з дня нараджэння паэта.

31.12.2019 г.

Адкрылася новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя філіяла Акопы.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kupala-museum.by/ru/muzej/filiyaly/filiyal-akopy#sigProId2189c029d3
Поделиться: