Ляўкі

У гэтым доме летам 1935 г. жыў Янка Купала ў сям’і ляснічага
М. І. Шыманскага, пакуль па ўрадавай пастанове да 30-годдзя творчай дзейнасці Песняра будавалася яго дача.

Госцем прыехаў у гэтыя мясціны Янка Купала. Як гаспадар дачы ўжо сам прымаў гасцей — жыхароў навакольных вёсак, сяброў-пісьменнікаў. Госці па сённяшні дзень прыязджаюць у Ляўкі, каб прайсці Купалавымі сцежкамі.


Віцебская вобласць, Аршанскі раён, 211038, в. Ляўкі

8 02165 7 16 46


    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 09:45-17:45
  • Каса завяршае працу за 30 хвілін да закрыцця экспазіцыі.
    У святочныя дні музей не працуе.
Вясной
з'явілася іх сем
Свет новы
будаваць,
А восенню
прыйшло яшчэ
Іх семдзесят
і пяць.
Ляўкі
  • 09:45-17:45

  • 19 га

    агульная плошча

  • 61 год

    узрост музея

    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 8 02165 7 16 46

У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача Купалы, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка “Шэўрале”, падараваная яму ўрадам БССР у 1939 г., помнік “Восень паэта” (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў.

Сучаснае мультымедыйнае абсталяванне экспазіцыі дае магчымасць глыбей адчуць атмасферу часу і прысутнасць паэта. Кожная музейная зала мае свой голас: песні на словы Купалы, аўдыёзапіс яго голасу, птушыныя спевы. А мультымедыйнае акно, што знаходзіцца ў стылізаваным пакоі лясніцтва 1930-х, дазваляе кінуць позірк на ляўкоўскае бытаванне песняра.

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак:

  • Мемарыяльная зона: рэканструяваная дача Янкі Купалы. У полымі вайны дача паэта згарэла.
  • Літаратурна-дакументальная частка размешчана ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, што ацалеў падчас апошняй вайны. Скразной тэмай яе стала ўвасабленне вобраза “Госці”, разгорнутага ў аднайменным вершы ляўкоўскага цыкла.

Важныя даты

04.08.1945 г.

Філіял “Ляўкі” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР №1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

1962 г.

Да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы тут была ўсталявана мемарыяльная дошка. У 1962-1977 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках.

1977 г.

Экспазіцыя мадэрнізавана і значна пашырана.

11.10.1978 г.

Створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.

1981-1982 г.

Дачны дом пісьменніка быў адноўлены па праекту Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча.

2015 г.

У Ляўках створана новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kupala-museum.by/ru/muzej/filiyaly/filiyal-lyauki#sigProId7a3ff996b6
Поделиться: