• 09:45-17:45

  • 21 га

    агульная плошча

  • 78 год

    узрост музея

    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 8 017 542 33 88

У экспазіцыі выкарыстаны алічбаваныя матэрыялы:

  • Рукапісы Янкі Купалы і фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
  • Копіі дакументаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў.

У пакоі, дзе ў 1881–1883 гг. жыла сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі.

У будынку свірана дзейнічае сезонная экспазіцыя «Народныя святы ў творчасці Янкі Купалы».

Важныя даты

4 жніўня 1945 г.

Філіял «Вязынка» заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР № 1139-292 «Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы».

20 чэрвеня 1948 г.

Філіял адкрыты для наведвальнікаў.

1972 г.

Створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка».

Паводле архіўных дакументаў і ўспамінаў старажылаў Вязынкі рэстаўравана хата, у якой у 1882 г. нарадзіўся будучы паэт, створана новая экспазіцыя (мастакі Э. Агуновіч, У. Капшай).

На тэрыторыі запаведніка пачалі праводзіць Рэспубліканскія святы паэзіі, песні і народных рамёстваў да дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

1976 г.

На тэрыторыі запаведніка пачалі праводзіць традыцыйныя злёты студэнтаў-філолагаў БДУ.

1992 г.

Рэканструкцыя будынка свірана.

2010 г.

На тэрыторыі запаведніка пачалі праводзіць фінальныя канцэрты конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі», а таксама каляндарныя народныя святы.

2012 г.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы праведзена мадэрнізацыя літаратурна-дакументальнай часткі экспазіцыі (мастак Г. Чысты), што прысвечана нараджэнню чалавека і нараджэнню паэта і ахоплівае адпаведна перыяд з 1882 па 1904 г. — час станаўлення асобы Яна Луцэвіча.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kupala-museum.by/ru/muzej/filiyaly/filiyal-vyazynka#sigProId24ba84ecdf

Традиционные праздники на территории филиала

2 событий
  • З 1972 года кожнае лета напачатку ліпеня Вязынка збірае сяброў, каб адсвяткаваць Дзень нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
  • 8 ліпеня 2023 | 12:00

  • Філіял “Вязынка”
Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў

З адною думкаю аб шчасці Беларусі...

Купалаўскі мемарыяльным запаведнік «Вязынка»

  • Багач – свята ўраджаю, якое звязана з днём восеньскага раўнадзенства.
  • 8 верасня

  • Філіял “Вязынка”
Музейна-педагагічны занятак

Свята “Багач”

Старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа і пачатак сяўбы азімых

Поделиться: